ПРАЦЫ ВУЧНЯЎ
Эсэ
«Жывем, памятаем і ганарымся!»
Падрыхтавала: Жывалеўская І., навучэнка 13 ш/п
Усім тым, хто вынес тую вайну
У тыле іль на палях бітваў,
Прынёс пераможную вясну
Паклон і памяць пакаленняў!
Вялікая Айчынная вайна... Усяго тры словы, а колькі болі і пакут прынесла народу. Гэта страшная старонка ў нашай гісторыі. Самая жахлівая з жудасных. Самая жорсткая з жорсткіх. Яна ўварвалася ў кожны горад, кожную вёску, кожны пасёлак, кожны дом.
У нашай краіне няма ніводнай сям'і, якой бы не закранула вайна. Трагічныя фатаграфіі захаваліся да гэтага часу. Жорсткасць і насілле было супрацьпастаўлена вялізнай любові народа да сваёй краіны. Перажыўшы вайну, яе не забыць, яна застанецца назаўжды ў сэрцах. І нам як моладзі хочацца сказаць дзякуй жанчынам, старым і дзецям, якія стаялі ля станка і паўтаралі несмяротную фразу: "Усё для фронту, усё для Перамогі!". Дзякуй тым, хто, прайшоўшы праз страшнае выпрабаванне палонам, ішоў вызваляць захопленыя гарады. Дзякуй вам, што, губляючы блізкіх, не здаваліся, не апускалі рук; за тое, што ў вашых вачах гарэў, гарыць і будзе гарэць агонь, агонь надзеі. Мы, маладое пакаленне, павінны навучыцца шанаваць мірнае жыццё, бо менавіта за яго біліся на вайне нашы дзяды і прадзеды.
Я ведаю, што свет цудоўны, таму што свет - поўная супрацьлегласць вайне. Я вельмі спадзяюся, што нашае пакаленне і таксама будучыня ніколі не даведаецца, што такое вайна. Вайна... Штодзённая незмаўкальная бамбёжка, якая знішчыла сотні тысяч жыццяў. Вайна... Гэтая падзея настолькі перавярнула мір, што нават і ўявіць сабе немагчыма. Пакаленне 21 стагоддзя абавязана ганарыцца мужнасцю, бясстрашнасцю і адвагай тых, хто стаў на шляху ў ворагаў, засланіў грудзьмі сваю Радзіму, засланіў ад куль і гранат, засланіў у імя ўсяго прыгожага, што існуе на зямлі: свабоды, кахання і міласэрнасці. Няхай заўсёды над намі будзе мірнае неба!
Напрыканцы хацелася б сказаць, што падчас вайны загінула больш за дваццаць мільёнаў чалавек. Наша зямля, па якой мы ходзім, літаральна прасякнута крывёй салдат, якія аддалі жыцці за родную краіну. Таму трэба задумацца аб тых войнах, якія мы бачым зараз. Я лічу, што мы проста не маем права забывацца на гэтыя часы. Я ганаруся сваім народам, нізкі паклон Вам, салдаты, і вялікі дзякуй Вам за тое, што вы далі нам жыццё, якога магло і не быць.
Якія змагаліся і перамаглі слава...
75 год, як наша беларуская зямля не ведае вайны. Мы, маладое пакаленне, ведаем пра вайну з кінафільмаў і апавяданняў і ў дастатковай меры не можам уявіць сабе сёння ў нашай мірнай і гасціннай краіне грымоты гармат, смерць, пажары, голад.
Але гэта ўсё вынес наш мірны, шматпакутны, гераічны народ. І сёння наш святы абавязак не толькі памятаць, але і перадаць нашым дзецям веды, павагу, памяць аб тых, хто свята стаяў за Радзіму, айчыну, за нас...
Подзвіг народа несмяротны! Ніхто і ніколі не зможа сцерці з памяці нашага народа і ўсяго чалавецтва подзвіг салдат, якія баранілі сваю айчыну цаной уласнага жыцця.
Ганароваму грамадзяніну г. Гродна Данілаву Андрэю Сцяпанавічу было прысвоена гэтае званне ў 1964-м годзе ў дзень святкавання дваццацігоддзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У першыя хвіліны вайны, 22 чэрвеня ён збіў два нямецкія самалёты і пайшоў на таран паветры. Гэта быў першы таран паветры падчас другой сусветнай вайны. Пазней збіты нямецкі лётчык скажа яму пра яго адвагу і самаахвярнасць.
31 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Гродзеншчыны малады казахскі салдат закрыў сваім целам кулямёт, абсталяваны яшчэ і кінжалам, ратуючы сваіх таварышаў.
У музеі нашага каледжа хлопцы сэрцам дакранаюцца да подзвігаў, якія здзяйснялі старыя, моладзь, камсамольцы і камуністы ў гады другой сусветнай вайны. Тут мы яшчэ і яшчэ раз успамінаем подзвіг скідальскіх камсамольцаў -падпольшчыкаў Вольгі Соламавай, Лізы Чайкінай і многіх іншых, якія, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. Іх мы не забудземся ніколі... Усіх тых, хто ваяваў і перамог, падарыўшы нам сённяшні мірны дзень. Подзвіг іх несмяротны - памяць наша вечная...
Падрыхтавала навучэнка групы 1п/ш
Бычкоўская Дыяна