top of page
"НАМ ЁСЦЬ чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць"
Біблія

Біблія, збор святых тэкстаў хрысціян, з'явілася  1600  гадоў таму і ў ёй звыш тысячы старонак. Яна складаецца з  Старога і Новага Запавету. Царкоўна-славянскае слова "стары" азначае старажытны, старадаўні, а запавет - завяшчанне, дамова. Цяпер ёсць 3 каноны Старога запавету:  Іудзейскі, Хрысціянскі і Пратэстанцкі.

Стары Запавет напісаны на старажытнаяўрэйскай мове, а Новы запавет на старажытнагрэцкай. Ёсць дадзеныя, што кнігі Старога Запавету сабраў разам кніжнік Эздра  і жыў ён каля 450 год да Р.Хр. Самі кнігі Старога Запавету былі створаны з 13 па 1 стагоддзе да н.э. Новы Запавет напісаны ў пэрыд з 57 па 96 г. да Р.Хр.

Еўфрасіння Полацкая

Свецкае імя Прадслава; каля 1101—1173) — полацкая князёўна, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку. Дасягнуўшы паўналецця (12 гадоў), адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр.
Першая жанчына, прылічаная рускай праваслаўнай царквой да ліку святых. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. Увайшла ў гісторыю як выбітная асветніца. У канцы жыцця здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім. Захаваліся царкоўныя спевы аб Еўфрасінні Полацкай. Адзіная крыніца біяграфічных звестак пра яе — Жыццё Ефрасінні Полацкай, у якім услаўляецца яе імкненне да ведаў.

Кірыл Тураўскі

ок. 1113-1190) - царкоўны дзеяч, пісьменнік, прапаведнік. Нарадзіўся і выхоўваўся ў горадзе Тураве ў багатай сям'і, атрымаў выдатную па тым часе адукацыю. 
У 1161 годзе стаў біскупам тураўскім. Тутака ж працякала і яго выключна плённая дзейнасць. Прылічаны царквой да ліку святых. Набыў сабе славу як бліскучы стыліст і аратар, па праве лічыцца найбуйным мысляром і аратарам Кіеўскай Русі.

Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі - вялікі беларускі асветнік Сімяон Полацкі з'яўляецца адным з выдатных дзеячаў не толькі беларускай і рускай, але і больш за тое, славянскай культуры ў цэлым. Ён увайшоў у гісторыю як манах, грамадскі і царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог і выхавацель, паэт і пісьменнік. Па рознабаковасці сваіх інтарэсаў і дзейнасці быў блізкі дзеячам эпохі Адраджэння.

Сымон Будны

Сымон Будны нарадзіўся каля 1530 года. Навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца аб месцы яго нараджэння. Дакладна вядома адно - гэта быў населены пункт пад назвай Буды (Буда). Аднак такіх вёсак ды мястэчак і ў Беларусі, і ў Польшчы, і ва Украіне з Расіяй не адзін дзясятак. Афіцыйная версія - беларускі асветнік і рэфарматар Сымон Будны родам з мястэчка Буды ў Мазовіі, што на тэрыторыі Польшчы. Будны - беларускі гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, сацыёлаг

Васіль Цяпінскі

Васіль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Вялікага княства Літоўскага, закладзеныя Францыскам Скарынам, быў асабіста і ідэйна звязаны з  Сімонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. У  1570-я  гады Васіль Цяпінскі на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, верагодна, у Цяпіна) з намерам выдаваць кнігі на  заходнерускай мове  (іншыя назвы - русінская, старабеларуская, стараўкраінская, руская).

Францыск Скарына

Францыск (Георгій) Скарына (каля 1490 — каля 1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, вучоны-медык. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Тут і ў Вільні, сталіцы ВКЛ, працягнуў навучанне, авалодаў латынню. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі. У Падуанскім універсітэце (Італія) атрымаў ступень доктара медыцыны. Падарожнічаў па краінах Еўропы, набыў агульнаеўрапейскую вядомасць. У Празе стварыў першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. Там жа выдаў 23 кнігі Бібліі на роднай мове. У Вільні стварыў новае выдавецтва. Апошняя выдадзеная ім кніга - "Апостал".

Крыніцы інфармацыі:

пры стварэнні відэа выкарыстаны футаж  з Youtube

bottom of page