top of page
ЦУДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

  Быў заснаваны ў XVI стагоддзі на месцы, дзе ў 1470 годдзе з'явіўся вобраз Жыровіцкай Маці Божай. Месца вякамі намоленае. Сюды і сёння, як дзесяцігоддзі і стагоддзі таму, сцякаюцца патокі вернікаў з усяго свету, каб атрымаць благаславенне ад Маці Божай Жыровіцкай, цудадзейны вобраз якой знаходдзіцца ў манастыры. Яна адна з найбольш ушаноўваемых ікон у Беларусі як праваслаўнымі, так католікамі і уніятамі. Гэта адна з самых маленькіх ікон, памерам з дзіцячую далонь (5,6х4 см), уяўляе сабой авал з яшмы з нерукатворным лікам Багародзіцы. Пры манастыры дзейнічаюць Мінская духоўная семінарыя і акадэмія. А непадалёк ад яго б'е цудоўная крыніца. 

  З даўніх часоў таямнічая прыгажосць возера нараджала легенды. "Стаяў на гэтым месцы горад, цудоўны, як мара. Але аднойчы напаля на зямлю навагрудскую ворагі. І стары і малы, узяўшы зброю, пайшлі змагацца з чужынцамі, засталіся ў горадзе толькі бездапаможныя жонкі, маці і дочкі. Вось ужо трашчаць каваныя меддзю вароты, ужо рыхтуюцца нязломныя свіцязянкі памерці ў пламені. Але раптам здараецца цуд. Расступілася зямля і прыняла ў свае недры горад - не аддала яго ворагу на ганьбаванне. На тым месцы разлілося возера непаўторнай прыгажосці, чыстае як сляза. А на яго празрыстай паверхні з'явіліся дзіўныя кветкі - такіх няма больш нідзе..."

Возера Свіцязь, якое знаходзіцца непадалёк ад старажытнага горада Навагрудка, невыпадкова называюць цудам: і сёння возера славіцца сваёй чыстай вадой. Вучоныя сведчаць, што яго катлавіна ўтварылася больш за 12 тысяч гадоў назад. Вадаём мае надзвычай важнае рыродаахоўнае і рэкрэацыйнае значэнне для рэгіёна і краіны. Ён з'яўляецца цэнтрам дзяржаўнага ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння "Свіцязянкі".

   Шэсць стагоддзяў прысягвае душы людскія адзін з самых загадкавых храмаў Беларусі - Сынкавіцкая царква святога Архангела Міхаіла. Яе нездарма называюць жамчужынай дойлідства: тут аб'ядналіся готыка і традыцыі візантыйскай культуры. Царква - крэпасць, авеяная легендамі, знаходзіцца ў аддаленым куточку Зэльвенскага раёна, за 10 кіламетраў ад Слоніма. Магутныя, паўметровай таўшчыні сцены, гранёныя башні - элементы крэпасці, якая калісьці стаяла на насыпным астраўку і з усіх бакоў была акружана вадой. 

  Царква, якая доўгія гады была зачынена, зараз дзейнічае. Тысячы паломнікаў з усяго свету знаходзяць сюды дарогу. Гэта адзін з найбольш наведваемых храмаў Беларусі.

  На працягу многіх стагоддзяў храм, найбольш верагодным перыядам будаўніцтва якога можна лічыць канец XV пачатак XVI вякоў, амаль не змяніў свой знешні выгляд.

    Гэта помнік гідратэхнічнай архітэктуры першай паловы XIX  века, які злучыў Нёман з Віслай. У свеце існуюць толькі два водныя шляхі, падобныя гэтаму: у Швецыі і Вялікабрытаніі. Па тэрыторыі Беларусі пралягае прыблізна 21 кіламетр Аўгустоўскага канала, маштабная рэканструкцыя якога была праведзена ў наш час. Зараз гэты цуд, створаны рукамі чалавека, а таксама непаўторная прырода, якая яго ахінае - найбольш любімае месца адпачынку гродзенцаў, а таксама шматлікіх гасцей вобласці.

    Гэты раскошны дварцова - паркавы комплекс, прыгажуні - башні якога ўзвышаюцца над Мірам з 1522 года, па праву ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Спалучэнне рысаў ваенна - фартыфікацыйнага кірунку і мяккасць, пышнасць, велічнасць дварцовай пабудовы, робяць замак адметным. Здаецца, што захаваліся да нашага часу не толькі яго старажытныя сцены, але жыве за імі і сам дух той гістарычнай эпохі рыцарства.

Слайд1.JPG
Слайд1
Слайд2
Слайд3
Слайд4
Слайд5
Слайд6
Слайд7
Источники информации:
//Народная газета. - 2008. - №100. - с.4
https://ru.wikipedia.org
bottom of page